Новыя электронныя паслугі на «Е-Паслуга»
На адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» размешчаны новыя электронныя паслугі, уладальнікам якіх з'яўляецца Рэспубліканскае унітарнае сэрвіснае прадпрыемства «Белтэхагляд»: 🔹 3.62.03 «Прадастаўленне звестак аб тэхаглядзе транспартнага сродку без дадзеных аб уладальніку, уласніку, плацельшчыку»; 🔹 3.62.04 «Прадастаўленне звестак аб тэхаглядзе транспартнага сродку з дадзенымі аб уладальніку, уласніку, плацельшчыку».
17.10.2025
Даступна паслуга «Прадастаўленне звестак з Банка даных выканаўчых вядзенняў»
З 15 верасня 2025 г. на «Е-Паслуга» даступна паслуга «Прадастаўленне звестак з Банка даных выканаўчых вядзенняў», якая аказваецца на аснове звестак з інфармацыйнай сістэмы «Банк даных выканаўчых вядзенняў» (БДІП), код паслугі на адзіным партале электронных паслуг – 3.51.01. Уладальнікам і аператарам БДВВ з'яўляецца Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
15.09.2025
Новая электронная паслуга Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
На адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступна новая электронная паслуга Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь: 3.88.01 «Прадастаўленне звестак аб перасячэннях мяжы ў пунктах пропуску, аб выдадзеных, ануляваных, прызнаных несапраўднымі і канфіскаваных дазволах на ўезд, выезд і пражыванне, а таксама аб ануляваных, прызнаных несапраўднымі і канфіскаваных дакументах, якія сведчаць асобу, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы».
28.08.2025
На «Е-Паслуга» новыя адміністрацыйныя працэдуры ў сферы ліцэнзавання
З 26 жніўня на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступны да заказу новыя адміністрацыйныя працэдуры ў сферы ліцэнзавання: 548.5.13-1.1 «Атрыманне ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне чыгуначнага транспарту агульнага карыстання»; 548.5.13-1.2 «Змяненне ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне чыгуначнага транспарту агульнага карыстання».
26.08.2025