З 16 кастрычніка на Адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступны да заказу новыя электронныя паслугі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь:
- 3.21.11 «Атрыманне падатковымі органамі дакументаў плацельшчыкаў: апавяшчэнне аб пераходзе на спрошчаную сістэму падаткаабкладання; апавяшчэнне аб адмове ад прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання; прадастаўленне інфармацыі і дакументаў інспекцыі МПЗ; пералік дэбітораў плацельшчыка»;
- 3.21.12 «Абмен дакументамі ў рамках паведамленняў па прымяненні рэжымаў падаткаабкладання»;
- 3.21.13 «Абмен дакументамі ў рамках апавяшчэнняў камеральнага кантролю»;
- 3.21.14 «Абмен дакументамі ў рамках паведамленняў па выніках папярэдняга этапа камеральнай праверкі».
пажыўцамі з'яўляюцца юрыдычныя асобы, дзяржаўныя органы і арганізацыі на падставе заключаных паміж спажыўцом і МПЗ пагадненняў аб інфармацыйным абмене.
Электронныя паслугі даюць магчымасць плацельшчыкам накіроўваць у падатковы орган інфармацыю і розныя заявы па пытаннях падаткаабкладання ў выглядзе электроннага дакумента, праводзіць абмен дакументамі паміж плацельшчыкам і падатковым органам у рамках камеральнага кантролю або папярэдняга этапа камеральнай праверкі, а таксама дакументамі па частцы прымянення рэжымаў падаткаабкладання.
Паслугі прадастаўляюцца ў аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі «сістэма-сістэма».
Патрабаванні да Спажыўца электронных паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма», асаблівасці атрымання электронных паслуг па тэхналогіі «сістэма-сістэма» вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС, размешчаных на сайце НЦЭП.


