На адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступна новая электронная паслуга:
3.97.02 «Абмен інфармацыяй паміж дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам «Інфармацыйная сістэма збору і ўліку электронных звестак дакументаў» і дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмай маркіроўкі тавараў уніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі».
Паслуга прызначана для абмену інфармацыяй аб маркіраваных таварах паміж Дзяржаўным мытным камітэтам і аператарам сістэмы маркіроўкі (рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Белбланкавыд»).
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2011 № 243 «Аб маркіроўцы тавараў» паслуга прадастаўляецца на бязвыплатнай аснове.


