Электронная паслуга ААІС аказваецца ў мэтах фарміравання запыту для атрымання выпіскі з дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу "Адзіны дзяржаўны банк даных аб правапарушэннях" у выглядзе электроннага дакумента або ў іншай электроннай форме.
Электронная паслуга аказваецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2006 № 94-З "Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў" і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2006 № 909 "Аб функцыянаванні адзінай дзяржаўнай сістэмы рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў".
Уладальнік - Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Строгая аўтэнтыфікацыя (доступ з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу Спажыўца)
Для атрымання паслугі неабходна:
1. атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу;
2. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.
Асаблівасцю атрымання з'яўляецца тое, што звесткі могуць быць запытаны з АДБДП як аб самім сабе, так і ў адносінах да іншай асобы пры наяўнасці натарыяльна завераных дакументаў, вызначаных заканадаўствам.
Паслуга аказваецца без атрымання згоды фiзiчнай асобы на прадастаўленне яе персанальных даных у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
Узгадненне доступу з Уладальнікам рэсурсу не патрабуецца.
У форму запыту:
- у дачыненні да фізічнай асобы, у тым ліку ІП, уносяцца прозвішча, імя, імя па бацьку, звесткі аб дакуменце, які сведчыць асобу, ідэнтыфікацыйны нумар, месца нараджэння, месца жыхарства (месца знаходжання);
- у дачыненні да юрыдычнай асобы ўносяцца яе найменне, месцазнаходжанне, дата дзяржаўнай рэгістрацыі, УНП.
Фарміраванне і падача запыту ў рэжыме рэальнага часу.
Адказ у залежнасці ад тэрміновасці, абранай Спажыўцом.
Платна. На бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (законы, указы, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
Натарыусы, адвакаты
Запыт сфарміраваны і накіраваны ў МУС.
Атрыманне адказу.