Выдача інфармацыі з рэестра характарыстык нерухомай маёмасці
Выдача інфармацыі з рэестра характарыстык нерухомай маёмасці
Код паслугі: 3.90.01
Апісанне паслугі
Як атрымаць паслугу
Тэрмін аказання паслугі
Кошт паслугі
Катэгорыі атрымальнікаў паслугі
Вынік аказання паслугі

Электронная паслуга аказваецца на аснове інфармацыі з рэестра характарыстык нерухомай маёмасці.

 

Уладальнік - Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

 

Аператар – ДзУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва».

 

Пошук ажыццяўляецца па:

інвентарнаму нумару аб'екта нерухомай маёмасці;

Id аб'екта нерухомай маёмасці ў рэестры характарыстык нерухомай маёмасці;

Id адраса аб'екта нерухомай маёмасці ў рэестры адрасоў.

 

Інфармацыя выдаецца па аб'ектах нерухомай маёмасці, унесеным у рэестр характарыстык нерухомай маёмасці пасля 1 студзеня 2023 г.

У аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі «сістэма-сістэма».

 

Для атрымання паслугі неабходна:

 

1. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;

2. заключыць дагавор на аказанне паслуг;

3. арганізаваць абароненае злучэнне з выкарыстаннем праграмнага сродку канальнага шыфравання, які прадастаўляецца НЦЭП.

 

Патрабаванні да Спажыўца электронных паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма», асаблівасці атрымання электронных паслуг ААІС па тэхналогіі «сістэма-сістэма» вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС.

У рэжыме рэальнага часу («запыт-адказ»)

Бязвыплатна.

Паслуга аказваецца толькі спажыўцам, якія маюць права на атрыманне звестак з Рэестра характарыстык нерухомай маёмасці на бязвыплатнай аснове.

Спажыўцамі паслугі з'яўляюцца:

мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі, якія ажыццяўляюць адміністрацыйныя працэдуры;

іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам маюць права на бязвыплатнае атрыманне інфармацыі

Электроннае паведамленне і спасылкі на падпісаныя электронным лічбавым подпісам файлы выніковага тэхнічнага дакумента і графічных дадаткаў да яго з магчымасцю запампоўкі на лакальны камп'ютар у фармаце zip файла.

Да выніковых тэхнічных дакументаў адносяцца: тэхнічны пашпарт, ведамасць тэхнічных характарыстык, акт аб гібелі (знішчэнні).

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).