Увага!
Для рэгістрацыі ў вашым асабістым кабiнеце і атрымання паслугі "Выдача электронных віз" неабходна ўвесці код дазволу з SMS-паведамлення, адпраўленага спажыўцу.
У цяперашні час арганізавана адпраўка SMS-паведамленняў праз мабільных аператараў Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Кіпра, Латвіі, Люксембурга, Нідэрландаў, Новай Зеландыі, Польшчы, Славакіі, ЗША, Францыі, Швейцарыі і Швецыi.
Таксама наладжваецца адпраўка SMS-паведамленняў праз мабільных аператараў іншых замежных дзяржаў. Пасля завяршэння работ спіс замежных дзяржаў будзе дапоўнены.
Электронная паслуга па выдачы электронных віз дазваляе атрымаць уязную візу ў электронным выглядзе для ўезду замежнага грамадзяніна ў Рэспубліку Беларусь.
Падача візавай заяўкі ажыццяўляецца не менш чым за сем каляндарных дзён да даты ўезду ў Беларусь.
Рашэнне па візавай заяўцы накіроўваецца ў Ваш асабісты кабінет на гэтым сайце.
Электронную візу неабходна раздрукаваць і мець пры сабе пры ўездзе / выездзе і падчас знаходжання ў Беларусі.
Прадстаўленыя ў электроннай анкеце звесткі павінны быць поўнымі і дакладнымі. Указанне недакладных звестак можа пацягнуць за сабой адмову ва ўездзе ў Беларусь
Нястрогая аўтэнтыфікацыя
Для атрымання паслугі неабходна:
1. прайсці рэгістрацыю з выкарыстаннем e-mail, нумара мабільнага тэлефона ці акаўнтаў Google, Apple;
2. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале.
На працягу 7 каляндарных дзён
Кошт паслугі складаецца з:
сэрвіснага збору:
6 еўра (спаганяецца з кожнага заяўніка, незалежна ад узросту і грамадзянства);
консульскага збору:
35 еўра – для грамадзян Аўстрыі, Балгарыі, Бельгіі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Мальты, Нідэрландаў, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі, а таксама асоб без грамадзянства, якія пражываюць у Эстоніі, і неграмадзян Латвіі;
60 еўра – для грамадзян іншых дзяржаў;
0 еўра (бясплатна) – для грамадзян Японіі;
0 еўра (бясплатна) – для грамадзян Аўстрыі, Балгарыі, Бельгіі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Мальты, Нідэрландаў, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі, якія не дасягнулі 12-гадовага ўзросту;
0 еўра (бясплатна) – для грамадзян іншых дзяржаў, неграмадзян Латвіі, а таксама асоб без грамадзянства, якія пражываюць у Эстоніі, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту.
Усе зборы ўключаны ў агульную суму, якая выплачваецца адзін раз пры падачы візавай заяўкі
Фізічныя асобы-нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь паводле спісу дзяржаў, грамадзяне якіх могуць атрымаць электронную візу
Электроннае паведамленне ў асабістым кабінеце на гэтым сайце: апавяшчэнне аб выдачы электроннай візы і pdf-файл электроннай візы або апавяшчэнне аб адмове ў выдачы электроннай візы