Выдача даведкі аб займаным у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і складзе сям'і
Выдача даведкі аб займаным у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і складзе сям'і
Код паслугі: 3.38.03
Апісанне паслугі
Як атрымаць паслугу
Тэрмін аказання паслугі
Кошт паслугі
Катэгорыі атрымальнікаў паслугі
Вынік аказання паслугі

ДЛЯ ФІЗІЧНЫХ АСОБ, ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ І ДЗЯРЖАЎНЫХ ОРГАНАЎ

Электронная паслуга ААІС аказваецца на аснове інфармацыі аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Разлік-ЖКП».

У рамках аказання адной электроннай паслугі даступна атрыманне даведкі па адным адрасе.

Пры неабходнасці фарміравання даведкі па іншаму(-ым) адрасе(-ам), у выпадку знаходжання атрымальніка даведкі па некалькіх асабовых рахунках з рознымі адрасамі, неабходна замовіць новую электронную паслугу.

 

ДЛЯ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ І ДЗЯРЖАЎНЫХ ОРГАНАЎ

Для выпадкаў зваротаў карыстальнікаў з падвойнымі імёнамі, прозвішчамі дапускаецца прабел паміж прозвішчам/імем (прыклад: Іваноў Пятроў, альбо ўнясенне інфармацыі праз злучок (прыклад: Іваноў-Пятроў).

1. СТРОГАЯ АЎТЭНТЫФІКАЦЫЯ (ДОСТУП З ВЫКАРЫСТАННЕМ АСАБІСТАГА ЭЛЕКТРОННАГА ЛІЧБАВАГА ПОДПІСУ АБО ЎНІКАЛЬНАГА ІДЭНТЫФІКАТАРА). 

Для атрымання паслугі юрыдычнымi асобамi і дзяржаўнымi органамi неабходна: 

1. атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу або ўнікальны ідэнтыфікатар;

2. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;

3. заключыць дагавор на аказанне паслуг;

4. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.

Для атрымання паслугі фізічнымі асобамі неабходна: 

1. атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу або ўнікальны ідэнтыфікатар;

2. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале.

Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.

Асаблівасці атрымання: 

Электронная паслуга ААIС аказваецца фізічнай асобе ў дачыненні да сябе асабіста.

 

2. У АЎТАМАТЫЧНЫМ РЭЖЫМЕ ПА ТЭХНАЛОГІІ «СІСТЭМА-СІСТЭМА». 

Для атрымання паслугі неабходна: 

1. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;

2. заключыць дагавор на аказанне паслуг;

3. арганізаваць абароненае злучэнне з выкарыстаннем праграмнага сродку канальнага шыфравання, які прадастаўляецца НЦЭП. 

Патрабаванні да Спажыўца электронных паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма», асаблівасці атрымання электронных паслуг ААІС па тэхналогіі «сістэма-сістэма» вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС

У рэжыме рэальнага часу ("запыт-адказ»).

Платна.

На бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (законы, указы, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

ДЛЯ ФІЗІЧНЫХ АСОБ:

Электроннае паведамленне, якое перадаецца ў асабісты электронны кабінет на АПЭП ў выглядзе справаздачы «Даведка аб займаным у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і складзе сям'і».

Справаздача фарміруецца па адным адрасе ў выніку пошуку па ўмовах запыту і прадастаўляецца для запампоўкі ў фармаце pdf.

 

ДЛЯ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ І ДЗЯРЖАЎНЫХ ОРГАНАЎ:

Электроннае паведамленне, якое перадаецца ў асабісты электронны кабінет на АПЭП пры выкананні аперацый атрымання ў дачыненні да грамадзян справаздачы «Даведка аб займаным у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і складзе сям'і».

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).