Электронная паслуга ААІС аказваецца ў мэтах атрымання звестак з дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу "Адзіны дзяржаўны банк даных аб правапарушэннях".
Электронная паслуга аказваецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2006 № 94-З "Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў" і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2006 № 909 "Аб функцыянаванні адзінай дзяржаўнай сістэмы рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў" .
Уладальнік - Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
1. Строгая аўтэнтыфікацыя (доступ з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ўнікальнага ідэнтыфікатара).
Для атрымання паслугі неабходна:
1. атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу або ўнікальны ідэнтыфікатар;
2. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;
3. заключыць дагавор на аказанне паслуг;
4. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.
2. У аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі «сістэма-сістэма».
Для атрымання паслугі неабходна:
1. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;
2. заключыць дагавор на аказанне паслуг;
3. арганізаваць абароненае злучэнне з выкарыстаннем праграмнага сродку канальнага шыфравання, які прадастаўляецца НЦЭП.
Патрабаванні да Спажыўца электронных паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма», асаблівасці атрымання электронных паслуг ААІС па тэхналогіі «сістэма-сістэма» вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС.
Асаблівасцю атрымання з'яўляецца ўзгадненне доступу да паслугі з Уладальнікам рэсурса.
Паслуга аказваецца без атрымання згоды фiзiчнай асобы на прадастаўленне яе персанальных даных.
Пошук звестак ажыццяўляецца па ідэнтыфікацыйным нумары або прозвішчы, імя і даце нараджэння
Паслуга аказваецца ў рэжыме рэальнага часу "запыт-адказ"
Платна. На бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (законы, указы, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
Органы крымінальнага пераследу, органы, якія вядуць адміністрацыйны працэс, суды, іншыя дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
Дата і час запыту
Рэквізіты запыту
Электроннае паведамленне "так"/ "не", якое пацвярджае наяўнасць/адсутнасць звестак аб запытаным грамадзяніне ў адзіным дзяржаўным банку даных аб правапарушэннях
Прадастаўлена магчымасць друку выніку аказання паслугі.