Электронная паслуга ААІС аказваецца на аснове інфармацыі дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Рэестр індывідуальных асабовых рахункаў застрахаваных асоб у сістэме індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання».
Уладальнік - Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Пошук ажыццяўляецца па
страхавым нумары індывідуальнага асабовага рахунку (ІАР) застрахаванай асобы, УНП плацельшчыка,коду пасады служачага (прафесіі рабочага) на ўказаную дату
Строгая аўтэнтыфікацыя (доступ з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу Спажыўца)
Для атрымання паслугі неабходна:
1. атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу;
2. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;
3. заключыць дагавор на аказанне паслуг;
4. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.
У аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі «сістэма-сістэма»
Для атрымання паслугі неабходна:
1. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;
2. заключыць дагавор на аказанне паслуг;
3. арганізаваць абароненае злучэнне з выкарыстаннем праграмнага сродку канальнага шыфравання, які прадастаўляецца НЦЭП.
Патрабаванні да Спажыўца электронных паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма», асаблівасці атрымання электронных паслуг ААІС па тэхналогіі «сістэма-сістэма» вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС.
У рэжыме рэальнага часу («запыт-адказ»)
Платна.
На бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (законы, указы, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
Генеральная пракуратура і тэрытарыяльныя пракуратуры, органы ўнутраных спраў, Дзяржаўны мытны камітэт, мытні, падатковыя органы, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Служба бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, органы дзяржаўнай бяспекі, Вярхоўны Суд, органы сістэмы Следчага камітэта, органы прымусовага выканання, судовыя выканаўцы, суды агульнай юрысдыкцыі, органы сістэмы Камітэта дзяржаўнага кантролю, органы пагранічнай службы, іншыя спажыўцы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і па ўзгадненню з Уладальнікам ДзІР;
юрыдычныя асобы па ўзгадненню з Уладальнікам ДзІР пры ўмове атрымання імі згоды на апрацоўку персанальных даных фізічнай асобы (застрахаванай асобы), у дачыненні да якой запытваюцца гэтыя звесткі.
Масіў выходных даных уключае наступныя звесткі:
страхавы нумар ІАР застрахаванай асобы;
уліковы нумар плацельшчыка Фонду;
УНП плацельшчыка;
найменне плацельшчыка;
дата прыёму (пераводу, прызначэння) па прафесіі рабочага, пасады служачага па працоўным дагаворы;
дата звальнення (пераводу) па прафесіі рабочага, пасады служачага па працоўным дагаворы;
код пасады служачага, прафесіі рабочага па Агульнадзяржаўнаму класіфікатару АКРБ 014-2017 «Заняткі»;
поўнае найменне пасады служачага, прафесіі рабочага;найменне структурнага падраздзялення