Электронная паслуга ААІС прадастаўляе спажыўцам магчымасць праверкі сапраўднасці дакументаў, якія сведчаць асобу грамадзяніна, уключаючы біяметрычныя дакументы, праз зварот да інфармацыйных рэсурсаў МУС, якія змяшчаюць актуальную інфармацыю.
Да біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, адносяцца – ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства.
Уладальнік - Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Пошук ажыццяўляецца па ідэнтыфікацыйным нумары і віду дакумента, які сведчыць асобу, з указаннем яго серыі (пры наяўнасці) і нумара
Строгая аўтэнтыфікацыя (з выкарыстаннем дзеючага асабістага ключа, САК якога выдадзены РСЦ ДзяржСКАК, біяметрычнага дакумента, які сведчыць асобу (ID-карта), а таксама іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у ЕС ІФЮА).
Для атрымання паслугі праз адзіны партал электронных паслуг неабходна:
1. мець сродкі электроннага лічбавага подпісу;
2. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.
Для атрымання паслугіў аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі "сістэма-сістэма"неабходна:
1. запоўніць заяўку нападставе электроннай формы;
2. заключыць дагавор на аказанне паслуг;
3. арганізаваць абароненае злучэнне з выкарыстаннем праграмнага сродку канальнага шыфравання, які прадастаўляецца НЦЭП;
Патрабаванні да Спажыўца электронных паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма», асаблівасці атрымання электронных паслуг ААІС па тэхналогіі «сістэма-сістэма» вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС
У рэжыме рэальнага часу.
Платна. На бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (законы, указы, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
Дзяржаўныя органы і арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці, суды, адвакаты, натарыусы, індывідуальныя прадпрымальнікі, фізічныя асобы
У рамках аказання паслугі масівам выходных даных з'яўляюцца:
прыкмета сапраўднасці дакумента;
дата запыту