Адміністрацыйная працэдура ажыццяўляецца на падставе заявы па форме згодна з дадаткам 1 да Палажэння аб акцызных марках для перамаркіроўкі алкагольных напояў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2008 г. № 618 «Аб абароце алкагольных напояў».
Строгая аўтэнтыфікацыя
Для падачы заявы на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры неабходна:
1. аўтарызавацца на адзіным партале электронных паслуг з дапамогай АС ІФЮА (з выкарыстаннем дзеючага асабістага ключа, САК якога выдадзены РСЦ ДзяржСКАК, біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, а таксама іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у АС ІФЮА);
2. адміністрацыйная працэдура будзе даступная ў асабістым электронным кабінеце;
3. запоўніць электронную форму заявы і адправіць заяву ў інспекцыю МПЗ для разгляду і выдачы электроннага дакумента.
Электронны дакумент адміністрацыйнага рашэння, падпісаны ЭЛП службовай асобы падатковага органа, можна спампаваць у раздзеле "Мае паслугі", адміністрацыйнае рашэнне на папяровым носьбіце можна атрымаць у інспекцыі МПЗ, у якую была накіравана заява
3 працоўныя дні
Бязвыплатна
Юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь і індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь
Электронны дакумент адміністрацыйнага рашэння або дакумент на папяровым носьбіце па форме згодна з дадаткам 3 да Рэгламенту прадастаўлення падатковай паслугі па ажыццяўленню падатковымі органамі адміністрацыйных працэдур па заявах юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджанаму Міністрам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2024 г., дадаткамі 11, 2 да Палажэння аб акцызных марках для перамаркіроўкі алкагольных напояў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2008 г. № 618.