Прадастаўленне інфармацыі аб базавам рахунку і яго рэквізітах арганізацый, якія ажыццяўляюць выплаты сацыяльнага характару
Прадастаўленне інфармацыі аб базавам рахунку і яго рэквізітах арганізацый, якія ажыццяўляюць выплаты сацыяльнага характару
Код паслугі: 3.57.02
Апісанне паслугі
Як атрымаць паслугу
Тэрмін аказання паслугі
Кошт паслугі
Катэгорыі атрымальнікаў паслугі
Вынік аказання паслугі

Электронная паслуга па прадастаўленні інфармацыі арганізацыям, якія ажыццяўляюць выплаты сацыяльнага характару, аб базавым рахунку фізічнай асобы і яе рэквізітах.

Паслуга прадастаўляецца з аўтаматызаванай сістэмы ўліку базавых рахункаў (уладальнік - Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь).

Звесткі, атрыманыя ў выніку аказання паслугі, змяшчаюць персанальныя даныя фізічных асоб, у тым ліку набор выхадных даных аб базавым рахунку і яго рэквізітах.

Строгая аўтэнтыфікацыя (доступ з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу Спажыўца)

Для атрымання паслугі неабходна:

  1. атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу;
  2. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;
  3. заключыць дамову на аказанне паслуг;
  4. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.

У аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі "сістэма-сістэма"

Для атрымання паслугінеабходна:

1. запоўніць заяўку нападставе электроннай формы;

2. заключыць дамову на аказанне паслуг;

3. арганізаваць абароненае злучэнне з выкарыстаннем праграмнага сродку канальнага шыфравання, які прадастаўляецца НЦЭУ.

Патрабаванні да Спажыўца электронных паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі "сістэма-сістэма", асаблівасці атрымання электронных паслуг ААІС па тэхналогіі «сістэма-сістэма» вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС

Паслуга аказваецца без атрымання згоды фiзiчнай асобы на прадастаўленне яе персанальных даных.

У рэжыме рэальнага часу "запыт-адказ"

Платна. На бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (законы, указы, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)

Спіс Спажыўцоў вызначаны Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь:

1. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, камітэты па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, упраўленні (аддзелы) сацыяльнай абароны мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах.

2. Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і яго тэрытарыяльныя органы.

3. Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

4. Стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання.

5. Міністэрства юстыцыі (органы прымусовага выканання).

6. Установы вышэйшай адукацыі (іх адасобленыя і структурныя падраздзяленні).

7. Установы дадатковай адукацыі дарослых (іх адасобленыя і структурныя падраздзяленні).

8. Установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

9. Установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

10 Установы спецыяльнай адукацыі.

11. Сацыяльна-педагагічныя ўстановы адукацыі.

12. Спецыяльныя вучэбна-выхаваўчыя і спецыяльныя лячэбна-выхаваўчыя ўстановы адукацыі.

13. Структурныя падраздзяленні гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.

Масіў выходных дадзеных

ідэнтыфікацыйны нумар

БІК банка

найменне банка

нумар базавага рахунку

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).