Адміністрацыйная працэдура (АП) ажыццяўляецца тэрытарыяльнымі органамі пагранічнай службы ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання (ЮЛ, ІП, рэзідэнтаў, нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь).
Па выніках здзяйснення АП заяўнік набывае права на аднаразовы ўезд (уваход) часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранічнай паласе, у складзе групы фізічных асоб.
Тэрмін, на які можа быць заяўлена знаходжанне групы фізічных асоб у пагранічнай паласе – АДНАКРАТНА, на перыяд не больш за 1 месяц.
Падача заявы на ажыццяўленне АП, інфармаванне заяўніка аб ходзе АП ажыццяўляецца праз Асабісты кабінет ЕПЭУ, на Е-mail і/або SMS.
Заяўнік з дапамогай выбраных спосабаў паведамлення пры замове АП атрымлівае інфармацыю з нумарам пропуску, тэрмінам дзеяння пропуску і раёне (раёнах), дазволеных для знаходжання, спісам асоб, якія ідуць (едуць)у поагранiчную зону ў складзе групы.
УВАГА!!!
Пропуск на папяровым носьбіце заяўніку не прадастаўляецца.
Для ўезду (уваходу) часовага знаходжання і перамяшчэння ў пагранічнай паласе асобам, якія ідуць у складзе групы, неабходна мець пры сабе сапраўдны пашпарт, ці іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу ўказаны пры падачы заявы на ажыццяўленне АП.
Атрымаць дадатковую даведачную інфармацыю аб ажыццяўленні АП, парадку і правілах знаходжання ў пагранічнай зоне вы можаце на сайце Дзяржпагранкамітэта http://gpk.gov.by.
З рэгламентам АП можна азнаёміцца на сайце http://rap.gov.by
1. Зацікаўленай асобе неабходна аўтарызавацца на АПЭП (https://e-pasluga.by) з дапамогай АС ІФЮА (з выкарыстаннем дзеючага асабістага ключа, САК якога выдадзены РСЦ ДзяржСКАК, біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, а таксама іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у АС ІФЮА) або ўнікальнага ідэнтыфікатара.
2. У пераліку даступных адміністрацыйных працэдур абраць неабходную адміністрацыйную працэдуру.
3. Азнаёміцца з інфармацыяй, запоўніць абавязковыя палі заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, у тым ліку прыкласці неабходныя дакументы, і адправіць заяву ва ўпаўнаважаны орган.
Тэрмін ажыццяўлення АП складае 15 дзён
Плата за ажыццяўленне АП не спаганяецца
Субъекты хозяйствования
(ЮЛ, ИП резиденты и нерезиденты РБ).
Пропуск на права ўезду (уваходу), часовага знаходжання, перамяшчэння ў пагранічнай паласе групы фізічных асоб, якія ідуць у пагранічную паласу сумесна і на працягу аднаго і таго ж тэрміну