Адміністрацыйная працэдура (АП) ажыццяўляецца Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь у дачыненні да юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў (ЮА, ІП).
Па выніках здзяйснення АП ЮА, ІП набывае права пазачарговага ўезду аднаго грузавога транспартнага сродку на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, у якіх адсутнічае сістэма электроннай чаргі транспартных сродкаў.
Пропуск можа быць выдадзены тэрмінам на:
1 месяц;
6 месяцаў;
1 год.
За выдачу пропуску прадугледжана выплата дзяржаўнай пошліны.
Інфармаванне заяўніка аб ходзе АП ажыццяўляецца з дапамогай Асабістага кабінета ЕПЭУ, Е-mail, SMS.
Па выніках АП (пры станоўчым адміністрацыйным рашэнні) заяўнік з дапамогай выбраных спосабаў паведамлення атрымлівае ў электронным выглядзе пропуск з інфармацыяй аб нумары пропуску і перыядзе дазволенага пазачарговага ўезду.
УВАГА!!!
Пропуск на матэрыяльным носьбіце заяўніку не прадастаўляецца.
Пропуск актывуецца толькі пасля выплаты дзяржпошліны з боку заяўніка і атрымання Дзяржпагранкамітэтам пацвярджэння аб паступленні грашовых сродкаў. Да актывацыі пропуску заяўнік не мае права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь.
Для пазачарговага ўезду ў пункт пропуску неабходна прад'явіць дакумент, які пацвярджае асобу, тэхнічны пашпарт грузавога транспартнага сродку і паведаміць нумар пропуску.
Атрымаць дадатковую інфармацыю аб ажыццяўленні АП, парадку і правілах пазачарговага ўезду ў аўтамабільныя пункты пропуску вы можаце на сайце Дзяржпагранкамітэта http://gpk.gov.by.
З рэгламентам АП можна азнаёміцца на сайце http://rap.gov.by
1. Зацікаўленай асобе неабходна аўтарызавацца на АПЭП (https://e-pasluga.by) з дапамогай АС ІФЮА (з выкарыстаннем дзеючага асабістага ключа, САК якога выдадзены РСЦ ДзяржСКАК, біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, а таксама іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у АС ІФЮА) або ўнікальнага ідэнтыфікатара.
2. У пераліку даступных адміністрацыйных працэдур абраць неабходную адміністрацыйную працэдуру.
3. Азнаёміцца з інфармацыяй, запоўніць абавязковыя палі заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, у тым ліку прыкласці неабходныя дакументы, і адправіць заяву ва ўпаўнаважаны орган.
Тэрмін ажыццяўлення АП складае 15 каляндарных дзён
За выдачу пропуску прадугледжана выплата дзяржаўнай пошліны. Выплата ажыццяўляецца пасля прыняцця Дзяржпагранкамітэтам рашэння аб выдачы пропуску. Выплата ажыццяўляецца з дапамогай АРІП.
Тэрмін дзеяння пропуску-памер дзяржаўнай пошліны:
1 месяц - 25 БВ;
6 месяцаў - 100 БВ;
1 год – 150 БВ.
Юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць міжнародныя грузавыя перавозкі, на адзін грузавы транспартны сродак
Права пазачарговага ўезду грузавога транспартнага сродку ЮА (ІП) на тэрыторыю ўсіх даступных у рамках дадзенай АП аўтадарожных пунктаў пропуску праз Дзяржаўную гранiцу Рэспублікі Беларусь