Адміністрацыйная працэдура (АП) ажыццяўляецца тэрытарыяльнымі органамі пагранічнай службы, у дачыненні да замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту.
Па выніках здзяйснення АП заяўнік набывае права на шматразовы ўезд (уваход) часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранічнай зоне ў межах заяўленага раёна (раёнаў) на заяўлены тэрмін.
Максімальны тэрмін, на які можа быць заяўлена знаходжанне ў пагранiчнай зоне складае 24 месяцы.
Падача заявы на ажыццяўленне АП, інфармаванне заяўніка аб ходзе АП ажыццяўляецца праз Асабісты кабінет АПЭП, на Е-mail і/або SMS.
Па выніках АП (пры станоўчым адміністрацыйным рашэнні) заяўнік з дапамогай выбраных спосабаў апавяшчэння атрымлівае інфармацыю (бланк пропуску ў электронным выглядзе) з нумарам пропуску, тэрмінам дзеяння пропуску і раёне (раёнах), дазволеных для знаходжання.
УВАГА!!!
Дадзеная АП не прызначана для грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Пропуск на папяровым носьбіце заяўніку не прадастаўляецца.
Для ўезду (уваходу) часовага знаходжання і перамяшчэння ў пагранічнай зоне неабходна мець пры сабе сапраўдны пашпарт, ці іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за граніцу ўказаны пры падачы заявы на ажыццяўленне АП.
Атрымаць дадатковую інфармацыю аб ажыццяўленні АП, парадку і правілах знаходжання ў пагранічнай зоне вы можаце на сайце Дзяржпагранкамітэта http://gpk.gov.by.
Для ажыццяўлення АП зацікаўленая асоба падае заяву на Адзіным партале электронных паслуг.
Тэрмін ажыццяўлення АП складае 5 рабочых дзён з дня падачы заявы, у выпадку запыту дакументаў і (або) іншых звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц
Плата за ажыццяўленне АП не спаганяецца.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту
Пропуск на права ўезду (уваходу), часовага знаходжання і перамяшчэння ў пагранічнай зоне