Рэгістрацыя пашпарта гатоўнасці цеплакрыніцы або пашпарта гатоўнасці спажыўца цеплавой энергіі да працы ў асенне-зімовы перыяд
Рэгістрацыя пашпарта гатоўнасці цеплакрыніцы або пашпарта гатоўнасці спажыўца цеплавой энергіі да працы ў асенне-зімовы перыяд
Код паслугі: 548.3.10.1
Апісанне паслугі
Як атрымаць паслугу
Тэрмін аказання паслугі
Кошт паслугі
Катэгорыі атрымальнікаў паслугі
Вынік аказання паслугі

Адміністрацыйная працэдура «Рэгістрацыя пашпарта гатоўнасці цеплакрыніцы або пашпарта гатоўнасці спажыўца цеплавой энергіі да працы ў асенне-зімовы перыяд» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з падпунктам 3.10.1 пункта 3.10 адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2021 № 548.

Падача заявы ў электроннай форме ажыццяўляецца кругласутачна з 1 мая па 30 верасня штогод, пачынаючы з 2024 года.

1. Зацікаўленай асобе неабходна аўтарызавацца на АПЭП (https://e-pasluga.by) з дапамогай АС ІФЮА (з выкарыстаннем дзеючага асабістага ключа, САК якога выдадзены РСЦ ДзяржСКАК, біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, а таксама іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у АС ІФЮА) або ўнікальнага ідэнтыфікатара.

 

2. У пераліку даступных адміністрацыйных працэдур абраць неабходную адміністрацыйную працэдуру.

 

3. Азнаёміцца з інфармацыяй, запоўніць абавязковыя палі заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, у тым ліку прыкласці неабходныя дакументы, і адправіць заяву ва ўпаўнаважаны орган.

1 дзень

Бясплатна

Юрыдычныя асобы

Вынікам разгляду заявы на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры з'яўляецца адміністрацыйнае рашэнне: накіраванне ў асабісты кабінет зарэгістраванага пашпарта гатоўнасці цеплакрыніцы або пашпарта гатоўнасці спажыўца цеплавой энергіі да працы ў асенне-зімовы перыяд або інфармацыі аб матываванай адмове ў рэгістрацыі пашпарта гатоўнасці цеплакрыніцы або пашпарта гатоўнасці спажыўца цеплавой энергіі да працы ў асенне-зімовы перыяд

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).