Дзяржаўная рэгістрацыя выпуску аблігацый, рэгістрацыя праспекта эмісіі аблігацый, за выключэннем выпадкаў рэгістрацыі праспекта эмісіі аблігацый у мэтах допуску аблігацый да таргоў на фондавай біржы, а таксама ўзгадненне макета ўзору бланка аблігацыі – у выпадку эмісіі аблігацый на прад'яўніка ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур», Законам Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2015 № 231-З «Аб рынку каштоўных папер», Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2006 № 277 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер», Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.05.2017 № 154 «Аб фінансаванні камерцыйных арганізацый пад саступку правоў (патрабаванняў)», Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.06.2021 № 240 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання», пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2021 № 548 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання», пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2016 № 78 «Аб некаторых пытаннях эмісіі і дзяржаўнай рэгістрацыі эмісійных каштоўных папер», пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2016 № 54 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку эмісіі, абарачэння і пагашэння жыллёвых аблігацый», пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 20.09.2023 № 60 «Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур».
Для падачы заявы на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры неабходна аўтарызавацца на адзiным партале электронных паслуг з дапамогай асабістага ключа ЭЛП, выбраць дадзеную працэдуру ў пераліку даступных паслуг і працэдур, націснуць на кнопку «Атрымаць», запоўніць электронную форму з дадаткам электронных копій патрэбных дакументаў у фармаце PDF і адправіць заяву ў Дэпартамент па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў для разгляду і ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі выпуску аблігацый, рэгістрацыі праспекта эмісіі аблігацый, а таксама ўзгаднення макета ўзору бланка - у выпадку эмісіі аблігацый на прад'яўніка.
Апавяшчэнне аб прыняцці заявы і атрыманым выніку яго разгляду будуць адлюстраваны ў асабістым кабінеце карыстальніка АПЭП ААІС у раздзеле «Мае паслугі» пры праглядзе раней накіраванай заявы.
Адміністрацыйнае рашэнне ў выглядзе электроннага дакумента, падпісанага ЭЛП службовай асобы Дэпартамента па каштоўных паперах, з дадаткам дакументаў (у залежнасці ад вынікаў ажыццяўлення АП), пры неабходнасці можна спампаваць у раздзеле «Мае паслугі».
Заяўнік мае магчымасць праглядзець і раздрукаваць (захаваць на лакальны кампутар) вынік ажыццяўлення АП - адміністрацыйнае рашэнне, прагледзець і раздрукаваць (захаваць на лакальны кампутар) прымацаваныя да адміністрацыйнага рашэння дакументы (пры іх наяўнасці).
Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры – 15 дзён, а ў выпадку накіравання запыту ў іншыя дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі – 30 дзён, у выпадку правядзення праверкі дакладнасці звестак, якія змяшчаюцца ў дакументах, прадстаўленых для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, працяг гэтага тэрміну прыпыняецца на тэрмін правядзення праверкі, але не больш, чым на 20 дзён.
Дзяржаўная пошліна ў памеры 35 базавых велічынь за кожны выпуск.
Юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь.
Адміністрацыйнае рашэнне (інфармацыйны ліст);
пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выпуску каштоўных папер;
узгоднены ўзор макета бланка аблігацыі (у выпадку ажыццяўлення эмісіі аблігацый у дакументарнай форме – на прад'яўніка).
Іншыя дзеянні, якія здзяйсняюцца Дэпартаментам па каштоўных паперах па выкананні адміністрацыйнага рашэння:
прысваенне выпуску аблігацый Дзяржаўнага рэгістрацыйнага нумара;
ўнясенне адпаведных звестак у Дзяржаўны рэестр каштоўных папер;
перадача выпуску аблігацый на цэнтралізаваны ўлік у дэпазітарную сістэму (у выпадку дзяржаўнай рэгістрацыі выпуску аблігацый у бездакументарнай форме).