Унясенне змяненняў у Дзяржаўны рэестр каштоўных папер ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»; Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2015 г. № 231-З «Аб рынку каштоўных папер»; Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2021 г. № 240 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання»; пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2021 № 548 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання»; пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 17.03.2022 № 13 «Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур»; пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2022 г. № 175 «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у дачыненні да суб'ектаў гаспадарання»; пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2016 № 78 «Аб эмісіі эмісійных каштоўных папер (у рэд. пастановы Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 14.07.2023 № 39)».
Для падачы заявы на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры неабходна ажыццявіць строгую аўтэнтыфікацыю на АПЭП з дапамогай АС IФЮА (з выкарыстаннем дзеючага асабістага ключа, САК якога выдадзены РСЦ ДжяржСКАК, біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, а таксама іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у АС IФЮА), выбраць дадзеную працэдуру ў пераліку даступных паслуг і працэдур, націснуць на кнопку «Атрымаць», запоўніць электронную форму з дадаткам электронных копій патрэбных дакументаў у фармаце PDF і адправіць заяву ва ўпаўнаважаны орган для разгляду і ажыццяўлення ўнясення змены ў Дзяржаўны рэестр каштоўных папер.
Апавяшчэнне аб прыняцці заявы і атрыманым выніку яго разгляду будуць адлюстраваны ў асабістым кабінеце карыстальніка АПЭП ААІС у раздзеле «Мае паслугі» пры праглядзе раней накіраванай заявы
Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры – 15 дзён, у выпадку накіравання запыту ў іншыя дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі – 30 дзён.
Дзяржаўная пошліна ў памеры:
0,2 працэнта павелічэння статутнага фонду, але не больш за 300 базавых велічынь ‒ пры павелічэнні намінальнага кошту акцый (за выключэннем выпадкаў павелічэння намінальнага кошту акцый за кошт уласнага капіталу акцыянернага таварыства), у тым ліку пры адначасовым унясенні іншых змяненняў;
10 базавых велічынь ‒ пры павелічэнні намінальнага кошту акцый за кошт уласнага капіталу акцыянернага таварыства, у тым ліку пры адначасовым унясенні іншых змяненняў;
10 базавых велічынь - пры ўнясенні іншых змяненняў.
Льготы па памеры платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, устаноўлены ў падпункце 10.11 пункта 10 артыкула 285 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь
Эмітэнты эмісійных каштоўных папер
Адміністрацыйнае рашэнне ў выглядзе інфармацыйнага ліста або электроннага дакумента, падпісанага ЭЛП службовай асобы ўпаўнаважанага органа, з дадаткам дакументаў (у залежнасці ад вынікаў ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры), пры неабходнасці можна спампаваць у раздзеле «Мае паслугі».
Заяўнік мае магчымасць прагледзець і раздрукаваць (захаваць на лакальны камп'ютар) вынік ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры – адміністрацыйнае рашэнне, прагледзець і раздрукаваць (захаваць на лакальны камп'ютар) прымацаваныя да адміністрацыйнага рашэння дакументы (пры іх наяўнасці)
Іншыя дзеянні, якія здзяйсняюцца ўпаўнаважаным органам па выкананні адміністрацыйнага рашэння:
накіраванне ў цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь інфармацыі аб унясенні змяненняў у Дзяржаўны рэестр каштоўных папер у сувязі з кансалідацыяй або драбненнем акцый для забеспячэння блакіроўкі выпуску акцый у дэпазітарнай сістэме і фарміравання рэестра акцыянераў;
накіраванне ў цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь анкеты выпуску эмісійных каштоўных папер пасля ўнясення змяненняў у Дзяржаўны рэестр каштоўных папер