Выдача даведкі аб апошнім месцы жыхарства спадчынадаўца і складзе яго сям'і на дзень смерці
Выдача даведкі аб апошнім месцы жыхарства спадчынадаўца і складзе яго сям'і на дзень смерці
Код паслугі: 200.1.3.5
Апісанне паслугі
Як атрымаць паслугу
Тэрмін аказання паслугі
Кошт паслугі
Катэгорыі атрымальнікаў паслугі
Вынік аказання паслугі

Адміністрацыйная працэдура «Выдача даведкі аб апошнім месцы жыхарства спадчынадаўца і складзе яго сям'і на дзень смерці» ажыццяўляецца на падставе пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200.

 

Упаўнаважаны орган па адміністрацыйнай працэдуры - арганізацыя, якая ажыццяўляе ўлік, разлік і налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем; арганізацыя, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляе жыллёва-камунальныя паслугі; іншая арганізацыя, якая ажыццяўляе налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем (у адносінах да жылых памяшканняў, па якіх улік, разлік і налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем ажыццяўляюцца дадзенай арганізацыяй); арганізацыя, якая прадаставіла жылое памяшканне, сельскі, пасялковы, гарадскі (гарадоў раённага падпарадкавання), раённы Савет дэпутатаў (выканаўчы камітэт).

 

Тэрмін дзеяння адміністрацыйнага рашэння, прынятага пры разглядзе заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры - бестэрмінова

Для зварота за ажыццяўленнем адміністрацыйнай працэдуры зацікаўленай асобе неабходна аўтарызавацца на адзіным партале электронных паслуг (https://e-pasluga.by/) са строгай аўтэнтыфікацыяй з дапамогай АС ІФЮА (з выкарыстаннем дзеючага асабістага ключа, САК якога выдадзены РСЦ ДзяржСКАК, біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у АС (ІФЮА) або унікальнага ідэнтыфікатара.

 

У пераліку даступных адміністрацыйных працэдур выбраць адміністрацыйную працэдуру 200.1.3.5, націснуць на кнопку «Замовіць», выбраць упаўнаважаны орган, запоўніць электронную форму заявы і адправіць заяву ва ўпаўнаважаны орган для разгляду і прыняцця адміністрацыйнага рашэння.

 

Вынік ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры будзе даступны зацікаўленай асобе ў асабістым электронным кабінеце на адзіным партале электронных паслуг у раздзеле «Мае паслугі» пры праглядзе раней накіраванай заявы

У дзень звароту

Бясплатна

Фізічныя асобы

Вынікам разгляду заявы на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры з'яўляецца прынятае адміністрацыйнае рашэнне:

- аб адмове ў прыняцці заявы зацікаўленай асобы;

- аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры;

- аб адмове ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).