З 1 жніўня 2025 года будзе спынены доступ да электроннай паслугі агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Выдача даведкі аб займаным у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і складзе сям'і» (код паслугі – 3.38.03) у сувязі з вывадам яе з камерцыйнай эксплуатацыі.
Дадаткова інфармуем, што атрыманне ў аўтаматычным рэжыме даведкі аб займаным у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і складзе сям'і з аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Разлік-ЖКП» даступна пры разглядзе заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур для ўпаўнаважаных органаў з дапамогай праграмнага комплексу «Адно акно» (на бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з артыкулам 23-2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.10.2008 № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур).
Фізічныя асобы могуць атрымаць даведку аб займаным у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і складзе сям'і пры замове адміністрацыйнай працэдуры з кодам 200.1.3.2 «Выдача даведкі аб займаным у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і складзе сям'і».