З 23 лістапада на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступныя да заказу новыя электронныя паслугі дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» (НЦІС):
- 3.95.02 «Падача еўразійскай заяўкі на выдачу патэнта на вынаходства»;
- 3.95.03 «Падача еўразійскай заяўкі на выдачу патэнта на прамысловы ўзор».
пажыўцамі электронных паслуг з'яўляюцца фізічныя і юрыдычныя асобы.
Электронныя паслугі прадастаўляюцца са строгай аўтэнтыфікацыяй з дапамогай ЕС ІФЮЛ (з выкарыстаннем дзейнага асабістага ключа, САК якога выдадзены РУЦ ДзяржСКАК, біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, а таксама іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у ЕС ІФЮЛ).
У выніку аказання электронных паслуг спажывец атрымлівае ў асабісты электронны кабінет апавяшчэнне аб перасылцы еўразійскай заяўкі ў Еўразійскае патэнтнае ведамства або апавяшчэнне аб спыненні разгляду НЦІС еўразійскай заяўкі ў сувязі з яе адкліканнем спажыўцом.


