У праграмным комплексе «Адно акно» рэалізавана новая адміністрацыйная працэдура
У праграмным комплексе «Адно акно» рэалізавана новая адміністрацыйная працэдура

З 28 студзеня 2026 года ў праграмным комплексе «Адно акно» рэалізавана магчымасць рэгістрацыі і разгляду заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: 

200.22.24-2 «Выдача даведкі, якая пацвярджае эксплуатацыю да 8 мая 2003 г. аднакватэрнага, блакіраванага жылога дома з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі або без іх, кватэры ў блакіраваным жылым доме, размешчаных у сельскай мясцовасці і збудаваных на зямельным участку,, размешчаных прадастаўленым грамадзяніну ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямель (калі такія дом, кватэра не ўнесены ў пагаспадарчую кнігу сельскага (пасялковага) выканаўчага камітэта)».

За ажыццяўленнем адміністрацыйнай працэдуры фізічная асоба звяртаецца асабіста ва ўпаўнаважаны орган, які ажыццяўляе яе з дапамогай праграмнага комплексу «Адно акно».

Упаўнаважанымі органамі па дадзенай адміністрацыйнай працэдуры з'яўляюцца сельскія (пасялковыя), гарадскія (гарадоў раённага падпарадкавання), раённыя выканаўчыя камітэты.

Органам-рэгулятарам з'яўляецца Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

 
 

 

 

28.01.2026

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).