26-27 кастрычніка на базе Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама службаў «адно акно» адміністрацый раёнаў г. Гродна праходзяць сустрэчы па пытаннях укаранення і выкарыстання праграмнага комплексу «Адно акно» ў выкананне пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.09.2023 № 591 «Аб праграмным комплексе «Адно акно».
У сустрэчах бяруць удзел работнікі НЦЭП з дэманстрацыяй функцыянальных магчымасцей праграмнага комплексу «Адно акно» і абмеркаваннем прапаноў карыстальнікаў па яго развіццю.