Праверыць парушэнні Правілаў дарожнага руху можна на «Е-Паслуга»
Праверыць парушэнні Правілаў дарожнага руху можна на «Е-Паслуга»

З 27 жніўня на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступна для заказу новая электронная паслуга:
3.06.16/1 «Атрыманне фізічнымі і юрыдычнымі асобамі інфармацыі аб дапушчаных парушэннях Правілаў дарожнага руху».

У выніку аказання паслугі спажыўцы змогуць атрымаць у адносінах да сябе наступную інфармацыю аб адміністрацыйным правапарушэнні:

  • дату і час правапарушэння;
  • рэгістрацыйны знак транспартнага сродку, на якім здзейснена правапарушэнне;
  • артыкул КаАП;
  • памер штрафу і нумар аперацыі ў АРІП для яго аплаты;
  • звесткі аб выкананні асноўнай меры спагнання.

Электронная паслуга аказваецца фізічным і юрыдычным асобам на платнай аснове ў адпаведнасці з дзеючым прэйскурантам і па доступе са строгай аўтэнтыфікацыяй (з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ID-карты).

27.08.2024

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).