На адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» размешчаны новыя электронныя паслугі, уладальнікам якіх з'яўляецца Рэспубліканскае унітарнае сэрвіснае прадпрыемства «Белтэхагляд»:
🔹 3.62.03 «Прадастаўленне звестак аб тэхаглядзе транспартнага сродку без дадзеных аб уладальніку, уласніку, плацельшчыку»;
🔹 3.62.04 «Прадастаўленне звестак аб тэхаглядзе транспартнага сродку з дадзенымі аб уладальніку, уласніку, плацельшчыку».
Электронная паслуга ААІС аказваецца на аснове інфармацыі аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Белтэхагляд».
Спажыўцамі электронных паслуг з'яўляюцца:
- дзяржаўныя органы;
- юрыдычныя асобы, якім дадзена права атрымання такой інфармацыі заканадаўчымі актамі.