З 3 кастрычніка на Адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступны да заказу новыя адміністрацыйныя працэдуры:
- 548.1.3.5 «Атрыманне заключэння аб назначэнні ўвозімых (увезеных) тэхналагічнага абсталявання, камплектуючых і запасных частак да яго, сыравіны і матэрыялаў для выключнага выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у мэтах рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве і (або) аснашчэнню аб'екта Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», асаблівай эканамічнай зоны «Брэміна-Орша»;
- 548.1.3.6 «Узгадненне пераліку тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, набытых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (увезеных на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь) і выкарыстаных для распрацоўкі горадабудаўнічых праектаў Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень»;
- 548.12.6.2 «Рэгістрацыя рэзідэнта індустрыяльнага парка з уключэннем у рэестр рэзідэнтаў індустрыяльнага парка»;
- 548.12.6.4 «Рэгістрацыя суб'екта інавацыйнай дзейнасці індустрыяльнага парка з уключэннем у рэестр суб'ектаў інавацыйнай дзейнасці індустрыяльнага парка»;
- 548.12.6.5 «Атрыманне пацверджання статусу ўдзельніка будаўніцтва аб'ектаў Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень»;
- 548.12.6.6 «Атрыманне пацверджання статусу інвестара Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень»;
- 548.12.6.7 «Прыняцце рашэння аб завяршэнні рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве і (або) аснашчэнні аб'ектаў Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».
Упаўнаважаным органам з'яўляецца дзяржаўная ўстанова «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».
Адміністрацыйныя працэдуры даступныя да заказу пасля строгай аўтэнтыфікацыі (з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ID-карты).