На адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступны новыя адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь:
200.8.5 «Выдача дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях»;
200.8.6.1 «Узгадненне навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый «0», «1», «2»»;
200.8.6.2 «Узгадненне навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі «3»»;
200.8.8 «Узгадненне праектнай дакументацыі на выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на помніках археалогіі»;
548.3.14.3 «Узгадненне навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях».
Адміністрацыйныя працэдуры даступныя для заказу пасля строгай аўтэнтыфікацыі (з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ID-карты).