З 01.09.2023 на адзіным партале электронных паслуг мадэрнізаванай ААІС https://platform.gov.by даступна новая электронная паслуга «Прадастаўленне звестак аб сапраўднасці дакументаў, якія сведчаць асобу» (код паслугі 3.75.01).
Паслуга дазваляе дзяржаўным органам, арганізацыям усіх форм уласнасці і фізічным асобам атрымаць інфармацыю аб сапраўднасці дакументаў, якія сведчаць асобу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, уключаючы біяметрычныя дакументы (ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства), з інфармацыйных рэсурсаў Міністэрства ўнутраных спраў.
Паслуга таксама даступна для атрымання ў аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі “сістэма-сістэма”.
Пошук даных ажыццяўляецца па ідэнтыфікацыйным нумары і тыпе дакумента, які сведчыць асобу, з указаннем яго серыі і нумара.