Новая электронная паслуга на партале «Е-Паслуга»
Новая электронная паслуга на партале «Е-Паслуга»

З 2 верасня на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступна новая электронная паслуга:
3.33.05 «Атрыманне звестак аб знаходжанні грамадзяніна бесперапынна на працягу пяці гадоў у базе дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы».

Орган рэгулятар - Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Электронная паслуга аказваецца ў аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі «сістэма-сістэма» на падставе інфармацыі дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «База даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы».

02.09.2024

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).