З 20 жніўня 2024г. даступна новая электронная паслуга на «Е-Паслуга»:
3.77.02 «Перадача інфармацыі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь».
Электронная паслуга аказваецца на выкананне артыкула 43-1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» і норм пастановы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2024 № 169 «Аб парадку інфармавання».
Мэтай аказання электроннай паслугі з'яўляецца сваечасовае (на працягу 3-х гадзін) прадастаўленне суб'ектамі гасцінічнага гаспадарання, якія аказваюць паслугі па здачы ў наём жылых памяшканняў, звестак аб замежных грамадзянах, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у органы ўнутраных спраў у адпаведнасці з дзеючымі нарматыўна прававымі актамі.
Орган рэгулятар - Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Спажыўцамі электроннай паслугі з'яўляюцца юрыдычныя асобы, якія аказваюць паслугі ў сферы аграэкатурызму: гасцініцы, санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі.
Для атрымання паслугі ў аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі «сістэма-сістэма» неабходна:
1.запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;
2.заключыць дамову на аказанне паслугі;
3. арганізаваць абароненае злучэнне з выкарыстаннем праграмнага сродку канальнага шыфравання, які прадастаўляецца НЦЭП.