Доступ карыстальнікаў да рэсурсу «Воблачнае сховішча СМДА» будзе закрыты
Доступ карыстальнікаў да рэсурсу «Воблачнае сховішча СМДА» будзе закрыты

У сувязі з тым, што з 03.04.2024 спынена падтрымка Фармату абмену данымі паміж абанентамі СМДА, якія выкарыстоўваюць ВСЭД (версіі 2.1.1), доступ карыстальнікаў да рэсурсу «Воблачнае сховішча СМДА» з 01.07.2024 будзе закрыты для абмену і захоўвання інфармацыі.

Інфармацыю, якая захоўваецца на рэсурсе, у тэрмін да 30.06.2024 рэкамендуецца забраць.

Па ўсіх пытаннях рэкамендуецца звяртацца праз Аўтаматызаваную сістэму тэхнічнай падтрымкі карыстальнікаў (https://support.nces.by/).

06.06.2024