У Беларусі з рабочым візітам знаходзіцца дэлегацыя з Рэспублікі Узбекістан на чале з намеснікам генеральнага дырэктара ТАА “UNICON.UZ” Магдыевым Шахзодам Хусенавічам.
26 кастрычніка ў мэтах вывучэння вопыту па ўкараненні тэхналогіі даверанага трэцяга боку і развіцця супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій дэлегацыя наведала НЦЭП.
У ходзе візіту адбылася рабочая сустрэча з адміністрацыяй НЦЭП на чале з дырэктарам Градусавым Раманам Анатольевічам, у выніку якой абмеркаваны перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Рэспублікай Узбекістан.
У рамках двухдзённага візіту прадстаўнікі рэспубліканскага сведчага цэнтра (РСЦ) раскажуць аб рабоце службы даверанага трэцяга боку Рэспублікі Беларусь, цяперашнiм стане і перспектывах яе развіцця, азнаёмяць з прынцыпамі работы ДзяржСКАК, паслугамі РСЦ і сродкамі ЭЛП. Таксама 27 кастрычніка прадстаўнікі НЦЭП прадэманструюць гасцям сістэму архіўнага захавання электронных дакументаў у Рэспубліцы Беларусь.