Даступныя новыя адміністрацыйныя працэдуры на «Е-Паслуга»
Даступныя новыя адміністрацыйныя працэдуры на «Е-Паслуга»

З 22 красавіка на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» размешчаны новыя адміністрацыйныя працэдуры, органам-рэгулятарам якіх з'яўляецца Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь:

200.14.3 «Выдача пропуску на знаходжанне грамадзян, уезд усіх відаў транспартных сродкаў і іншай тэхнікі на тэрыторыі зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым»;
200.14.5 «Выдача пропуску на вываз маёмасці, якая знаходзіцца на тэрыторыях зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым, за іх межы»;
548.19.12.1 «Атрыманне пропуску на вываз маёмасці, зямлі, карысных выкапняў, іншых матэрыяльных каштоўнасцяў (за выключэннем узораў, якія адбіраюцца для навуковых мэтаў пры выкананні навукова-даследчых работ, якія праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам), якія знаходзяцца на тэрыторыях зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым»;
548.19.17.1 «Атрыманне пропуску для ўезду, знаходжання на тэрыторыях зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым».

Адміністрацыйныя працэдуры даступныя для заказу пасля строгай аўтэнтыфікаці (з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ID-карты).

22.04.2025

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).