З 17 чэрвеня на адзіным партале электронных паслуг "Е-Паслуга" даступны новыя адміністрацыйныя працэдуры,органам-рэгулятарам якіх з'яўляецца Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь:
200.20.5 "Выдача даведкі прызыўніку аб згодзе на афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь і на выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь";
200.20.6 "Выдача даведкі аб прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве".
Адміністрацыйныя працэдуры даступныя для заказа грамадзянам Рэспублікі Беларусь са строгай аўтэнтыфікацыяй (з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ID-карты).