Даступная новая электронная паслуга на «Е-Паслуга»
Даступная новая электронная паслуга на «Е-Паслуга»

З 24 студзеня на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступная новая электронная паслуга Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь:

3.95.01 «Атрыманне звестак з дзяржаўных рэестраў аб'ектаў права прамысловай уласнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці».

Доступ да паслугі прадастаўляецца дзяржаўным органам, юрыдычным асобам і арганізацыям па ўзгадненню з дзяржаўнай установай «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці».

Электронная паслуга аказваецца на аснове звестак з аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Дзяржаўны рэестр аб'ектаў права прамысловай уласнасці» ў аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі «сістэма-сістэма».

24.01.2025

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).