З 5 верасня на адзіным партале электронных паслуг мадэрнізаванай ААІС даступны новыя электронныя паслугі:
3.73.01 «Рэгістрацыя атрымальніка ЗБД»;
3.73.02 «Падача дакументаў атрымальнікам ЗБД».
Скарыстаць электронныя паслугі могуць юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы, якія маюць права атрымліваць замежную бязвыплатную дапамогу ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2020 г. №3 “Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе”.
Электронныя паслугі аказваюцца на платнай аснове ў адпаведнасці з дзеючым прэйскурантам і па доступе са строгай аўтэнтыфікацыяй (з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ID-карткі).