Уладальнікам асабістых электронных кабінетаў юрыдычных асоб на адзіным партале электронных паслуг даступная паслуга выкарыстання дадатку «Сістэма электроннага дакументаабароту» ў мадэрнізаванай агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме» (Дадатак СЭД).
Паслуга Дадатку СЭД прызначана для аўтаматызацыі дакументаабароту невялікіх арганізацый, максімальная колькасць працоўных месцаў для работы ў Дадатку СЭД - 10.
Паслуга Дадатку СЭД даступна юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам праз асабісты кабінет і дазваляе весці юрыдычна значную перапіску - афіцыйны абмен электроннымі дакументамі, засведчанымі ЭЛП, з дапамогай СМДА.