Адміністрацыйная працэдура здзяйсняецца на падставе і ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. «Аб асновах адміністрацыйных працэдур», Пералікам адміністрацыйных працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг у адносінах да грамадзян, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2017 г. № 529 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме".
Кампетэнтны орган - Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Нястрогая аўтэнтыфікацыя (лагін і пароль)
Асаблівасці атрымання:
Дадзеная АП можа быць ажыццёўлена ў электроннай форме праз ЕПЭУ па заяве замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, якія ўехалі ў Рэспубліку Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь не пазней за тэрмін, вызначаны заканадаўствам на момант уезду.
У форму заявы ўносяцца звесткі:
аб асобе, якая часова знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь;
аб дакуменце, які сведчыць асобу;
аб полісе медыцынскага страхавання;
аб візе Рэспублікі Беларусь;
аб адрасе часовага знаходжання;
аб асобе, якая хадайнічае аб знаходжанні замежнага грамадзяніна.
У рэжыме рэальнага часу "запыт-адказ"
На бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (законы, указы, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
Замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства ў мэтах рэгістрацыі часовага знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
У выніку аказання паслугі прадастаўляюцца наступныя даныя:
- Прозвішча Імя;
- Зарэгістраваны з "___" па "____";
- па адрасе (указваецца адрас часовага знаходжання замежніка)___________________________________;
- Рэгістрацыйны нумар ____________.
Форма для захавання звестак аб рэгістрацыі (фармат для прагляду ў тэкстам рэдактары)
-Звесткі аб уладальніку дакумента для выезду за мяжу (прозвішча, імя, імя па бацьку);
-Дакумент для выезду за мяжу (серыя, нумар, тэрмін дзеяння);
-Рэгістрацыя (з "___" па "____");
-Рэгістрацыйны нумар (рэгістрацыйны нумар у інфармацыйнай сістэме органаў унутраных спраў).