Адміністрацыйная працэдура «Атрыманне ўзгаднення біёлага-эканамічнага абгрунтавання вядзення рыбалоўнай гаспадаркі» ажыццяўляецца на падставе падпункта 6.20.1 пункта 6.20 адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548.
Пералік неабходных дакументаў:
заява;
біёлага-эканамічнае абгрунтаванне вядзення рыбалоўнай гаспадаркі
Упаўнаважаны орган:
Мінсельгасхарч;
тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды (заява у тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды падаецца ў пісьмовай форме).
Для падачы заявы на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры (АП) неабходна аўтарызавацца на АПЭП з дапамогай АС ІФЮА (з выкарыстаннем дзеючага асабістага ключа, САК якога выдадзены РСЦ ДзяржСКАК, біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, а таксама іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у АС ІФЮА), выбраць АП у пераліку даступных, націснуць на кнопку «Замовіць», запоўніць электронную форму і адправіць заяву ва ўпаўнаважаны орган для разгляду і прыняцця адміністрацыйнага рашэння.
Вынік ажыццяўлення АП будзе даступны зацікаўленай асобе ў асабістым электронным кабінеце на АПЭП у раздзеле «Мае паслугі» пры праглядзе раней накіраванай заявы
1 месяц
Бясплатна
Юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь
Вынік ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры (АП):
• адміністрацыйнае рашэнне аб ажыццяўленні АП – ліст-паведамленне са звесткамі аб ажыццяўленні ўзгаднення: аб накіраванні ўзгодненага біёлага-эканамічнага абгрунтавання вядзення рыбалоўнай гаспадаркі па пошце па ўказаным у заяве аб ажыццяўленні АП адрасе, або выдачы заключэння нарукі, падпісаны ЭЛП;
• адміністрацыйнае рашэнне аб адмове ў ажыццяўленні АП - матываваны ліст, падпісаны ЭЛП;
• адміністрацыйнае рашэнне аб адмове ў прыняцці заявы аб АП, падпісанае ЭЛП