Электронная паслуга ААІС аказваецца на аснове інфармацыі з дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «Рэестр інфармацыі аб фактах хатняга насілля». Уладальнік - Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Пошук звестак для вызначэння наяўнасці прафілактычнага ўліку ў фізічнай асобы на бягучы момант часуажыццяўляецца па прозвішчы, імені, імені па бацьку і даце яго нараджэння або па ідэнтыфікацыйным нумары
Строгая аўтэнтыфікацыя (доступ з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ўнікальнага ідэнтыфікатара).
Для атрымання паслугі неабходна:
1. атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу або ўнікальны ідэнтыфікатар;
2. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;
3. заключыць дагавор на аказанне паслуг;
4. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.
Паслуга аказваецца без атрымання згоды фiзiчнай асобы на прадастаўленне яе персанальных даных
У рэжыме рэальнага часу «запыт-адказ»
Платна. На бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (законы, указы, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
Спажыўцамі з'яўляюцца рэгіструючыя органы, вызначаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.01.2023 г. № 27
"Аб функцыянаванні рэестра інфармацыі аб фактах хатняга насілля", а менавіта:
• мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы;
• Міністэрства аховы здароўя, структурныя падраздзяленні абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы аховы здароўя, органы кіравання аховай здароўя іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, і падпарадкаваных ім дзяржаўных арганізацый аховы здароўя;
• дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя;
• Міністэрства адукацыі, структурныя падраздзяленні абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі; • Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, структурныя падраздзяленні абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы працы, занятасці і сацыяльнай абароны, структурныя падраздзяленні мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы сацыяльнай абароны;• установы сацыяльнага абслугоўвання
Электроннае паведамленне, якое змяшчае код адказу і паведамленне выніку (у выпадку супадзення ўваходных параметраў выдаецца інфармацыя аб наяўнасці або адсутнасці прафілактычнага ўліку ў фізічнай асобы на бягучы момант часу, а ў выпадках наяўнасці прафілактычнага ўліку - дата яго зняцця, або памылкай, у выпадку памылкі сэрвісу ).