Пацверджанне факту работы застрахаванай асобы
Пацверджанне факту работы застрахаванай асобы
Код паслугі: 3.25.03
Апісанне паслугі
Як атрымаць паслугу
Тэрмін аказання паслугі
Кошт паслугі
Катэгорыі атрымальнікаў паслугі
Вынік аказання паслугі

Электронная паслуга ААІС аказваецца на аснове інфармацыі з дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу "Рэестр індывідуальных асабовых рахункаў застрахаваных асоб у сістэме індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання".

Уладальнік - Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Пошук ажыццяўляецца па страхавым нумары індывідуальнага асабовага рахунку застрахаванай асобы.

Строгая аўтэнтыфікацыя (доступ з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу Спажыўца).

Для атрымання паслугі неабходна:

  1. атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу;
  2. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;
  3. заключыць дамову на аказанне паслуг;
  4. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.

У аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі "сістэма-сістэма".

Для атрымання паслугі неабходна:

1. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;

2. заключыць дагавор на аказанне паслуг;

3. арганізаваць абароненае злучэнне з выкарыстаннем праграмнага сродку канальнага шыфравання, які прадастаўляецца НЦЭП;

Патрабаванні да Спажыўца электронных паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі "сістэма-сістэма", асаблівасці атрымання электронных паслуг ААІС па тэхналогіі «сістэма-сістэма» вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС.

У рэжыме рэальнага часу ("запыт-адказ»).

Платна. На бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (законы, указы, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Генеральная пракуратура і тэрытарыяльныя пракуратуры, органы ўнутраных спраў, Дзяржаўны мытны камітэт, мытні, падатковыя органы, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Служба бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, органы дзяржаўнай бяспекі, Вярхоўны Суд, органы сістэмы Следчага камітэта, органы прымусовага выканання, судовыя выканаўцы, суды агульнай юрысдыкцыі, органы сістэмы Камітэта дзяржаўнага кантролю, органы пагранічнай службы, іншыя спажыўцы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі па ўзгадненні з Уладальнікам ГІР.

Юрыдычныя асобы па ўзгадненню з Уладальнікам ДзІР пры ўмове атрымання імі згоды застрахаванай асобы, у адносінах да якой запытваюцца гэтыя звесткі, на апрацоўку персанальных даных па форме згодна з дадаткам да Парадку аказання электронных паслуг ААІС у:

пісьмовай форме,

электроннай форме, пры ўмове наяўнасці заканадаўчага акта, які дае спажыўцу права атрымліваць згоду ў электроннай форме, і (або) прыраўноўвае электронную форму такой згоды да пісьмовай, з прысваеннем дадзенай згодзе унікальнага нумара,

выглядзе электроннага дакумента.

 

Звесткі, атрыманыя ў выніку аказання паслугі, змяшчаюць персанальныя даныя фізічных асоб, якія ахоўваюцца законам, і прадастаўляюцца пры ўмове атрымання згоды фізічнай асобы на атрыманне, апрацоўку, захоўванне і выкарыстанне звестак аб ёй.

У выніку аказання паслугі прадастаўляюцца наступныя дадзеныя:

прозвішча застрахаванай асобы;

імя застрахаванай асобы;

імя па бацьку застрахаванай асобы;

страхавы нумар;

дата нараджэння;

вынік апрацоўкі (у выглядзе тэкставага радка, які змяшчае: «Па страхавым нумары адсутнічае асабовы рахунак» у выпадку адсутнасці інфармацыі па застрахаванай асобе ў рэестры; «Cтрахавы нумар павінен утрымліваць 14 сімвалаў» у выпадку няправільнага ўводу; «Не працуе» у выпадку адсутнасці інфармацыі аб рабоце застрахаванай асобы (па працоўнаму дагавору); «Працуе» у выпадку пацверджання факту работы застрахаванай асобы (па працоўнаму дагавору).