Прадастаўленне кароткай інфармацыі аб рэгістрацыі грамадзяніна ў якасці беспрацоўнага
Прадастаўленне кароткай інфармацыі аб рэгістрацыі грамадзяніна ў якасці беспрацоўнага
Код паслугі: 3.15.01
Апісанне паслугі
Як атрымаць паслугу
Тэрмін аказання паслугі
Кошт паслугі
Катэгорыі атрымальнікаў паслугі
Вынік аказання паслугі

Паслуга прадастаўляецца з дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу "Банк даных па ўліку і руху беспрацоўных".

Уладальнік - Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Строгая аўтэнтыфікацыя (доступ з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу Спажыўца)

Для атрымання паслугі неабходна:

1. атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу;

2. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;

3. заключыць дагавор на аказанне паслуг;

4. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.

У аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі «сістэма-сістэма»

Для атрымання паслугі неабходна:

1. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;

2. заключыць дагавор на аказанне паслуг;

3. арганізаваць абароненае злучэнне з выкарыстаннем праграмнага сродку канальнага шыфравання, які прадастаўляецца НЦЭП.

Патрабаванні да Спажыўца электронных паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма», асаблівасці атрымання электронных паслуг ААІС па тэхналогіі «сістэма-сістэма» вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС

У рэжыме рэальнага часу ("запыт-адказ")

Платна. 

На бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (законы, указы, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Міністэрствы, дзяржаўныя камітэты (цэнтральныя апараты), іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь або Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь (цэнтральныя апараты), судовыя выканаўцы, іншыя спажыўцы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Юрыдычныя асобы па ўзгадненню з Уладальнікам ДзІР і пры наяўнасці згоды фізічнай асобы на апрацоўку персанальных даных.

 

Выходная інфармацыя можа быць прадстаўлена паўтаральнымі наборамі даных зыходзячы з колькасці ўлічаных у Банку даных па ўліку і руху беспрацоўных (далей - БД) перыядаў рэгістрацыі грамадзяніна.

Па кожным улічаным перыядзе падаюцца наступныя дадзеныя:

Найменне органа, які падаў інфармацыю

Нумар рэгістрацыйнай карткі грамадзяніна ў службе занятасці

Папярэдняе прозвішча (калі на працягу перыяду рэгістрацыі была змена прозвішча)

Прозвішча, Імя, Імя па бацьку

Пол

Статус рэгістрацыі (звярнуўшыся, беспрацоўны)

Адрас рэгістрацыі па месцы жыхарства

Ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар

Нумар дакумента, які сведчыць асобу

Дата нараджэння

Перыяд стану на ўліку беспрацоўнага

Прычына зняцця з уліку

Колькасць тыдняў, на працягу якіх грамадзянін меў права на дапамогу

Колькасць тыдняў і дзён, на працягу якіх грамадзянін атрымліваў дапамогу

Агульны перыяд выплат.

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).