Паслуга па дыстанцыйным выданні сертыфіката з выкарыстаннем дзеючага сертыфіката для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб.
Паслуга не прадугледжвае выданне дадатковага атрыбутнага сертыфіката для работы з сістэмамі ФСАН
1. Аўтарызуйцеся на АПЭП з выкарыстаннем дзеючага сертыфіката РСЦ ДзяржСКАК.
2. У асабістым кабінеце абярыце паслугу 6.0.00 «Дыстанцыйнае выданне сертыфіката індывідуальнага прадпрымальніка (фізічнай асобы) з выкарыстаннем дзеючага сертыфіката».
3. Азнаёмцеся і пацвердзіце сваю згоду з Карыстальніцкім дагаворам і Публічным дагаворам.
4. Стварыце файл запыту ў адпаведнасці з інструкцыяй.
5. Імпартуйце створаны файл запыту і запішыце свае кантактныя даныя.
6. Абярыце спосаб аплаты і аплаціце паслугу.
7. Пасля пацверджання факту здзяйснення аплаты сістэма ў аўтаматычным рэжыме выдасць сертыфікат і захавае яго ў сховішчы сертыфікатаў. У Вашым асабістым кабінеце адлюструюцца рэквізіты доступу да воблачнага сховішча. Таксама дадзеныя рэквізіты будуць накіраваныя па ўказаных Вамі кантактных даных.
8. Імпартуйце выдадзены сертыфікат у персанальны менеджэр сертыфікатаў, затым аўтарызуйцеся з ім на АПЭП (https://account.gov.by) для праверкі карэктнасці яго выдання
Не пазней за працоўны дзень, які ідзе за днём накіравання Падпісчыкам запыту на выданне САК і аплаты паслугі пры ўмове выканання Падпісчыкам патрабаванняў, прадугледжаных дакументамі, якія рэгламентуюць парадак аказання паслугі
Кошт для ІП у адпаведнасці з прэйскурантам (паслугі па прэйскуранце: 6.6.73 і 6.2.59)
Кошт для фізічных асоб у адпаведнасці з прэйскурантам (паслугі па прэйскуранце: 6.3.46, 6.3.47, 6.3.48)
Індывідуальныя прадпрымальнікі, фізічныя асобы (рэзідэнты Рэспублікі Беларусь)
Выданне сертыфіката для індывідуальнага прадпрымальніка або фізічнай асобы і прадастаўленне рэквізітаў доступу да выдадзенага сертыфіката.
Паслуга не прадугледжвае выданне дадатковага атрыбутнага сертыфіката для работы з сістэмамі ФСАН