Электронная паслуга ААІС прадастаўляе спажыўцу магчымасць прадстаўлення звестак аб падзеях інфармацыйнай бяспекі, стане тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны інфармацыі ў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Ажыццяўляецца стварэнне, рэдагаванне, выдаленне дадзеных аб інфармацыйных сістэмах, якія належаць арганізацыі.
Уладальнік - Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Запыт ажыццяўляецца па пераліку параметраў, асноўнымі з якіх з'яўляюцца УНП арганізацыі і ідэнтыфікатар інфармацыйнай сістэмы
Строгая аўтэнтыфікацыя (доступ з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ўнікальнага ідэнтыфікатара).
Для атрымання паслугі праз адзіны партал электронных паслуг неабходна:
1. атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу або ўнікальны ідэнтыфікатар;
2. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;
3. заключыць дагавор на аказанне паслуг;
4. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.
У рэжыме рэальнага часу
Платна. На бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (законы Рэспублікі Беларусь, указы, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
Юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
У рамках аказання паслугі масівам выходных дадзеных з'яўляецца пералік параметраў, некаторыя з іх:
ідэнтыфікатар;
найменне інфармацыйнай сістэмы;
апісанне інфармацыйнай сістэмы;
дата ўводу ў эксплуатацыю;
колькасць сродкаў вылічальнай тэхнікі (серверы
і сістэмы захоўвання дадзеных);
колькасць сеткавага абсталявання;
колькасць сістэмнага і прыкладнога праграмнага забеспячэння