Электронная паслуга ААІС аказваецца на аснове інфармацыі з аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Улік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства па месцы жыхарства і месцы знаходжання" і дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы "Рэгістр насельніцтва"
Уладальнік - Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Пошук ажыццяўляецца па ідэнтыфікацыйным нумары, з указаннем тыпу рэгістрацыі
Строгая аўтэнтыфікацыя (доступ з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу Спажыўца)
Для атрымання паслугі неабходна:
- атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу;
- запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;
- заключыць дамову на аказанне паслуг;
- прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.
У аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі "сістэма-сістэма"
Для атрымання паслугінеабходна:
1. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;
2. заключыць дамову на аказанне паслуг;
3. арганізаваць абароненае злучэнне з выкарыстаннем праграмнага сродку канальнага шыфравання, які прадастаўляецца НЦЭП;
Патрабаванні да Спажыўца электронных паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі "сістэма-сістэма", асаблівасці атрымання электронных паслуг ААІС па тэхналогіі «сістэма- сістэма» вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС.
Для атрымання паслугі ў аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі "сістэма-сістэма" неабходна заключэнне дагавора з МУС.
Асаблівасці атрымання:
Доступ да паслугі ўзгадняе МУС.
У рэжыме рэальнага часу "запыт-адказ"
На бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (законы, указы, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
Дзяржаўныя органы і арганізацыі розных форм уласнасці, суды, адвакаты, натарыусы, індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы
Прадастаўленне актуальнага адраса рэгістрацыі:
• дата рэгістрацыі адраса
• ідэнтыфікацыйны нумар аб'екта АТА і ТА
• ідэнтыфікацыйны нумар элемента вуліцы АТА і ТА
• унікальны ідэнтыфікатар адраса ў рэестры адрасоў
• поўны несканвертаваны адрас
Звесткі аб сям'і і дзецях:
Ідэнтыфікацыйны нумар
Персанальныя даныя мужа/жонкі:
ідэнтыфікацыйны нумар,
прозвішча, імя, імя па бацьку
пол,
блок даных аб рэквізітах дакумента (тып дакумента, найменне арганізацыі, якая выдала (прыняла) дакумент, дата выдачы дакумента, нумар дакумента, прыкмета стану дакумента)
Персанальныя даныя аб дзецях:
ідэнтыфікацыйны нумар,
прозвішча, імя, імя па бацьку
пол,
дата нараджэння,
блок даных аб рэквізітах дакумента (тып дакумента, найменне арганізацыі, якая выдала (прыняла) дакумент, дата выдачы дакумента, нумар дакумента, прыкмета стану дакумента),
даныя аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў, аб аднаўленні ў бацькоўскіх правах (дата пазбаўлення/аднаўлення бацькоўскіх правоў)