Электронная паслуга ААІС аказваецца на аснове інфармацыі з дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы "Рэгістр насельніцтва".
Уладальнік - Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Пошук ажыццяўляецца па ідэнтыфікацыйным нумары і нумары дакумента, які сведчыць асобу
1. Строгая аўтэнтыфікацыя (доступ з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ўнікальнага ідэнтыфікатара).
Для атрымання паслугі неабходна:
1. атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу або ўнікальны ідэнтыфікатар;
2. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;
3. заключыць дагавор на аказанне паслуг;
4. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.
Для атрымання паслугі фізічнымі асобамі неабходна:
1. атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу або ўнікальны ідэнтыфікатар;
2. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале.
Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.
2. У аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі «сістэма-сістэма».
Для атрымання паслугі неабходна:
1. запоўніць заяўку на падставе электроннай формы;
2. заключыць дагавор на аказанне паслуг;
3. арганізаваць абароненае злучэнне з выкарыстаннем праграмнага сродку канальнага шыфравання, які прадастаўляецца НЦЭП.
Патрабаванні да Спажыўца электронных паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма», асаблівасці атрымання электронных паслуг ААІС па тэхналогіі «сістэма-сістэма» вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС.
Паслуга аказваецца без атрымання згоды фiзiчнай асобы на прадастаўленне яе персанальных даных.
У рэжыме рэальнага часу "запыт-адказ"
Платна. На бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь (законы, указы, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
Дзяржаўныя органы і арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці, суды, адвакаты, натарыусы, індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы.
Прыкмета сапраўднасці дакумента, які сведчыць асобу, фарміруецца на падставе зверкі ўваходных даных з адказам, які фарміруецца дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмай "Рэгістр насельніцтва".