Выдача дазволу на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства
Выдача дазволу на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства
Код паслугі: 200.12.6
Атрымаць
Апісанне паслугі
Як атрымаць паслугу
Тэрмін аказання паслугі
Кошт паслугі
Катэгорыі атрымальнікаў паслугі
Вынік аказання паслугі

Выдача дазволу на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян"

 

 Упаўнаважанымі органамі з'яўляюцца падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. 

Нястрогая аўтэнтыфікацыя.

Для падачы заявы на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры неабходна аўтарызавацца на адзіным партале электронных паслуг з выкарыстаннем спосабаў нястрогай аўтэнтыфікацыі, выбраць дадзеную працэдуру ў пераліку даступных паслуг і працэдур, націснуць на кнопку "Атрымаць", запоўніць электронныя формы заявы і адправіць заяву ў ПГiМ для разгляду і выдачы. ДЧП.

Апавяшчэнне аб прыняцці заявы і атрыманым выніку будуць адлюстраваны ў асабістым электронным кабінеце карыстальніка на адзіным партале электронных паслуг у раздзеле «Мае паслугі» пры праглядзе раней накіраванай заяўкі.

За атрыманнем маркі «Дазвол на часовае пражыванне» неабходна звярнуцца ў ПГiМ па месцы магчымага часовага пражывання

30 дзён з дня падачы заявы - для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія хадайнічаюць аб атрыманні дазволу на часовае пражыванне ў сувязі з заключэннем шлюбу з грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянінам, асобай без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;

15 дзён з дня падачы заявы - для іншых замежных грамадзян і асоб без грамадзянства

Бясплатна - для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, а таксама замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія прыцягваюцца інвестарам і (або) арганізацыяй, ва ўстаноўленым парадку створанай у Рэспубліцы Беларусь гэтым інвестарам або з яго ўдзелам, для рэалізацыі у рамках інвестыцыйнага дагавора з Рэспублікай Беларусь інвестыцыйнага праекта або тых, хто звярнуўся з хадайніцтвам аб прадастаўленні статусу бежанца, дадатковай абароны або прытулку ў Рэспубліцы Беларусь;

3 базавыя велічыні - для іншых замежных грамадзян і асоб без грамадзянства

Фізічная асоба (замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства)

Вынік ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:     

адміністрацыйнае рашэнне аб адмове ў прыняцці заявы зацікаўленай асобы - электроннае паведамленне;   

адміністрацыйнае рашэнне аб адмове ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры - электроннае паведамленне;

адміністрацыйнае рашэнне аб выдачы маркі «Дазвол на часовае пражыванне».

За атрыманнем маркі «Дазвол на часовае пражыванне» неабходна звярнуцца ў ПГiМ па месцы магчымага часовага пражывання

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).