АП ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» у мэтах прадаўжэння тэрміну часовага знаходжання (рэгістрацыі) замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь.
Упаўнаважанымі органамі з'яўляюцца падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Нястрогая аўтэнтыфікацыя
Для падачы заявы на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры неабходна:1. аўтарызавацца на АПЭП пасродкам нястрогай аўтэнтыфікацыі (лагіна і пароля);
2. адміністрацыйная працэдура будзе даступна ў асабістым электронным кабінеце;
3. запоўніць электронную форму заявы з дадаткам неабходных дакументаў і адправіць заяву ва ўпаўнаважаны орган для разгляду і прыняцця адміністрацыйнага рашэння.Вынік ажыццяўлення АП будзе даступны зацікаўленай асобе ў асабістым электронным кабінеце на адзіным партале электронных паслуг у раздзеле «Мае паслугі» пры праглядзе раней накіраванай заявы
У дзень падачы заявы
1 базавая велічыня
Фізічная асоба (грамадзянін Рэспублікі Беларусь, замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь).
Вынік ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:
адміністрацыйнае рашэнне аб адмове ў прыняцці заявы зацікаўленай асобы - электроннае паведамленне;
адміністрацыйнае рашэнне аб адмове ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры - электроннае паведамленне; адміністрацыйнае рашэнне аб выдачы дакумента аб аднаразовым запрашэнні замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства ў Рэспубліку Беларусь - электроннае паведамленне