Уключэнне ў рэестр форэкс-кампаній з атрыманнем пасведчання аб уключэнні ў рэестр форэкс-кампаній
Уключэнне ў рэестр форэкс-кампаній з атрыманнем пасведчання аб уключэнні ў рэестр форэкс-кампаній
Код паслугі: 548.14.21.1
Апісанне паслугі
Як атрымаць паслугу
Тэрмін аказання паслугі
Кошт паслугі
Катэгорыі атрымальнікаў паслугі
Вынік аказання паслугі

Уключэнне ў рэестр форэкс-кампаній ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2015 г. № 231 «Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс» у парадку, устаноўленым пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2015 г. № 761 «Аб устанаўленні форм заявы і пасведчання аб уключэнні ў рэестр форэкс-кампаній і зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку фарміравання і вядзення рэестра форэкс-кампаній», Рэгламентам адміністрацыйнай працэдуры, што ажыццяўляецца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання, па падпункце 14.21.1. «Уключэнне ў рэестр форэкс-кампаній з атрыманнем пасведчання аб уключэнні ў рэестр форэкс-кампаній», зацверджаным пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2022 г. № 164.

Адміністрацыйная працэдура ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кіраўніцтвам карыстальніка праграмнага забеспячэння электронных сэрвісаў адміністрацыйных працэдур.

Для падачы заявы на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры неабходна аўтарызавацца на партале з дапамогай асабістага ключа ЭЛП, выбраць дадзеную працэдуру ў пераліку даступных паслуг і працэдур, націснуць на кнопку «Замовіць», запоўніць электронную форму і адправіць заяву з дадаткам неабходных дакументаў у НБ РБ для разгляду і прыняцця адміністрацыйнага рашэння.

Апавяшчэнне аб прынятым рашэнні будзе перададзена карыстальніку на ўказаны ў электроннай форме адрас электроннай пошты, а таксама адлюстраваны ў асабістым кабінеце карыстальніка АПЭП ААІС у раздзеле «Мае паслугі» пры праглядзе раней накіраванай заявы.

30 працоўных дзён

Бясплатна

Юрыдычныя асобы

Пасведчанне аб уключэнні ў рэестр.

Апавяшчэнне аб адміністрацыйным рашэнні ў выпадку адмовы ў прыняцці заявы або адмовы ва ўключэнні ў рэестр.

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).