Электронная паслуга аказваецца на аснове інфармацыі з дзяржаўнага рэсурсу "Інфармацыйна-даведачная сістэма "Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь"
Уладальнік - Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.
Пошук ажыццяўляецца па адным з наступных параметраў:
- УНЗ суб'екта гаспадарання;
- найменне юрыдычнай асобы або прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку індывідуальнага прадпрымальніка;
- найменне гандлёвага аб'екта;
- месца знаходжання аб'екта;
- даменнае імя інтэрнэт-крамы.
1. Строгая аўтэнтыфікацыя (доступ з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу Спажыўца).
Для атрымання паслугі неабходна:
1. атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу;
2. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.
2. Нястрогая аўтэнтыфікацыя (доступ з выкарыстаннем лагіна Спажыўца).
Для атрымання паслугі неабходна:
1. прайсці рэгістрацыю з выкарыстаннем email або акаўнтаў Google, Apple;
2. прайсці аўтэнтыфікацыю на партале. Паслуга будзе даступна ў асабістым кабінеце.
У рэжыме рэальнага часу ("запыт-адказ").
На бязвыплатнай аснове.
Дзяржаўныя органы, юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, фізічныя асобы
Інфармацыя з Гандлёвага рэестра Рэспублікі Беларусь